Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўкраінска-беларускай мяжы затрыманыя амаль 130 вагонаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амаль 130 чыгуначных вагонаў з транзытным грузам з Украіны, якія накіроўваліся ў Казахстан і Кіргізстан, затрыманыя на памежных перадатачных станцыях Украіны і Беларусі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскай кампаніі «Укрзалізниця».

Падставай стала тое, што з 1 ліпеня Расея ўвяла дадатковыя абмежавальныя меры адносна транзыту ўкраінскіх тавараў па сваёй тэрыторыі.

Сярод іншага Расея падоўжыла харчовае эмбарга супраць шэрагу ўкраінскіх тавараў, уключаючы харчаваньне і прамысловую прадукцыю, да 31 сьнежня 2017 году. Яна ўвяла абмежаваньні на транзыт тавараў у Казахстан і Кіргізстан, забараніла транзыт тавараў, якія падпадаюць пад эмбарга або якія прадугледжваюць спагнаньне мыта, паведамляе УНІАН.

«Укрзалізниця» прапаноўвае альтэрнатыўныя маршруты для перавозкі грузаў, у прыватнасьці — так званы «Шаўковы шлях», які праходзіць па тэрыторыі Ўкраіны, Грузіі і Азэрбайджану.

Урад Украіны заявіў пра намер увесьці адпаведныя меры ў адказ на дзеяньні РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG