Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дом былога пракурора Ўкраіны разрабавалі дашчэнту: выдралі нават разэткі. Фота


Фота інтэр'еру дома Віктара Пшонкі да рабаваньня

Фота інтэр'еру дома Віктара Пшонкі да рабаваньня

Дом былога генпракурора Ўкраіны Віктара Пшонкі ў сяле Гарэнічы пад Кіевам разьбіты і разрабаваны ўшчэнт. Фота на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала журналістка Натальля Тарасоўская.

На здымках, у прыватнасьці, бачна, што са сьцен зьдзёртая плітка, элемэнты аздабленьня і нават выключальнікі і разэткі.

Тое, як выглядаў дом былога генпракурора да рабаўніцтва, можна паглядзець тут.

Віктар Пшонка зьбег з Украіны ў лютым 2014 году. Першыя зьвесткі і фатаграфіі абабранага дома Пшонкі зьявіліся ўжо празь месяц пасьля ягоных уцёкаў. Тады ж была адкрытая крымінальная справа па гэтым факце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG