Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гітлер, Эрдаган і Пуцін: што пра іх ужо пасьпеў нагаварыць новы кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі


Борыс Джонсан, 22 чэрвеня 2016 году.

Борыс Джонсан, 22 чэрвеня 2016 году.

Былы мэр Лёндану Борыс Джонсан, прызначаны ў сераду міністрам замежных спраў — эксцэнтрычны і востры на мову палітык, які ніколі не выяўляў стрыманасьці ў выказваньнях. Агенцтва Reuters сабрала падборку яго правакацыйных камэнтарыяў

Новы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй 13 ліпеня прызначыла міністрам замежных спраў Борыса Джонсана — былога мэра Лёндана, які вядомы кучомкай «неўтаймоўных» сьветлых валасоў і паездкамі на працу на ровары.

Частка экспэртаў сумняваецца ў правільнасьці гэтага рашэньня. Джонсан — абаяльны і дасьціпны чалавек, які лёгка заваёўвае і зачароўвае суразмоўцу. Але ён ніколі не трымаўся паліткарэктнасьці і часта дазваляў сабе рабіць заявы, якія не зрабіў бы ніводзін кар’ерны дыплямат.

Агенцтва Reuters сабрала падборку камэнтараў Джонсана, якія ён зрабіў у апошнія некалькі гадоў, у тым ліку і з выкарыстаньнем ненарматыўнай лексыкі.

Пра Эрдагана (травень 2016)

Сёлета Джонсан выйграў конкурс абразьлівых вершаў пра прэзыдэнта Турэччыны Эрдагана, арганізаваны брытанскім часопіс Spectator. Расейскі пераклад гэтага нецэнзурнага верша можна прычытаць тут.

ЭЗ, Гітлер і Напалеон (травень 2016 г.)

Джонсан быў адным з галоўных ідэолягаў ідэі «брэкзіта» — выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ. І свае погляды на гэтую тэму ён не хавае. У інтэрвію брытанскай газэце Sunday Telegraph экс-мэр Лёндану сказаў, што апошнія 2 тысячы гадоў эўрапейскую гісторыю характарызавалі неаднаразовыя спробы аб’яднаць Эўропу пад адным урадам.

«Напалеон, Гітлер, розныя людзі спрабавалі дамагчыся гэтага, і ўсё заканчваецца трагедыяй», — сказаў Джонсан.

«ЭЗ — гэта спроба дасягнуць таго ж іншымі мэтадамі. Але вечная праблема — гэта адсутнасьць ляяльнасьці да ідэі Эўропы. Няма ніякай адзінай ўлады, якую б паважалі і разумелі. Гэта стварае велізарную дэмакратычную пустату».

«Кенійскіх карані» амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абамы (красавік 2016 г.)

Перад візытам Абамы ў Вялікабрытанію сёлета, Джонсан напісаў артыкул у брытанскай газэце Sun.

«Нешта незвычайнае здарылася, калі Барак Абама прыйшоў у авальны кабінэт у 2009 годзе. Нешта зьнікла з таго пакоя, і ніхто ня мог растлумачыць, чаму.

Зьнік бюст Ўінстана Чэрчыля, вялікага лідэра Вялікабрытаніі часоў вайны. Гэта была выдатная лупатая рэч, зробленая цудоўным скульптарам Якавам Эпштэйнам, і яна знаходзілася там практычна 10 гадоў.

Ніхто ня быў упэўнены, ці сам прэзыдэнт прыняў гэтае рашэньне. Хтосьці адзначыў, што гэта быў грэблівы жэст у бок Вялікабрытаніі. Нехта сказаў, што гэта выраз патомнай непрыязнасьці прэзыдэнта з кенійскага каранямі да Брытанскай імпэрыі, якую Чэрчыль люта абараняў».

«Брава, Асад» (сакавік 2016 г.)

«Брава, Асад, — ён гідкі тыран, але ён выратаваў Пальміру ад «ІДз» — пад такім загалоўкам Джонсан апублікаваў калёнку ў газэце Тэлеграф:

«Я не магу схаваць свайго захапленьня ад навінаў з Пальміры, дзе гаворыцца, што сырыйская армія ўзяла пад кантроль увесь аб’ект культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ура, я кажу. Брава, і працягвайце ў тым жа духу. Так, я ведаю. Асад — монстар, дыктатар. Ён бамбуе уласны народ. Яго турмы запоўненыя апазыцыянэрамі, якіх катуюць. Ён і яго бацька кіруюць краінай ужо некалькі пакаленьняў з дапамогай тэрору і гвалту. Аднак, ёсьць прынамсі дзьве прычыны, чаму любы разважны чалавек павінен адчуць пачуцьцё задавальненьня ад таго, што войскі Асада дасягнулі.

Па-першае, якім бы агідным ня быў рэжым Асада (а ён агідны), яго праціўнікі ў „ІДз“ значна, значна горшыя.

Перамога Асада — гэта перамога археалёгіі, перамога ўсіх, хто клапоціцца аб старадаўніх помніках аднаго з найбольш дзіўных месцаў на Зямлі».

Падзяка «эфэктыўнаму» Пуціну (сакавік 2016 г.)

У той жа калёнцы аб Асадзе і Пальміры Джонсан напісаў:

«Цяжка сьцьвярджаць, што посьпех сіл Асада — гэта вынік брытанскай або заходняй палітыкі. Якім чынам? Мы па праву ненавідзім яго рэжым і тое, за што ён выступае. У апошнія гады мы ўцягнутыя ў ганаровую місію стварэньня апазыцыі Асаду, якая не складалася б толькі з „ІДз“. Пакуль гэтыя спробы не прынесьлі вынікаў ».

«Пуцін прыйшоў на абарону свайго кліента з жорсткай яснасьцю і дапамог зьмяніць сытуацыю. Расейцы ня толькі бамбілі праціўнікаў Асада з паветра, але былі заўважаныя ў правядзеньні наземных апэрацый. Калі войскі Пуціна дапамаглі пазбавіцца ад вар’ятаў ў Пальміры, гэтага (я з болем прызнаю) дамагліся толькі расейцы. Яны прымусілі Захад выглядаць неэфэктыўным. Таму прыйшоў час загладзіць сваю віну і дзейнічаць у нашых інтарэсах».

Супрацоўніцтва з Пуціным (сьнежань 2015)

Артыкул пад загалоўкам «Давайце супрацоўнічаць з д’яблам: мы павінны працаваць з Уладзімірам Пуціным і Башарам Асадам у Сырыі» Джонсан напісаў у калёнцы газэты Telegraph:

«Прыйшоў час адкласьці ў бок наш мэнталітэт халоднай вайны. Ідэя таго, што ўсё, што добра для Пуціна, аўтаматычна дрэнна для Захаду, — гэта проста няпраўда. У нас усіх ёсьць выразная і пэўная мэта — пазбавіцца ад „ІДз“. Усё астатняе другаснае».

Нежаданьне сустракацца з магчымым будучым прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам (сьнежань 2015)

Гэтая заява была зроблена пасьля таго, як Трамп абвясьціў пра свае пляны забараніць мусульманам ўяжджаць у ЗША, заявіўшы, што краіна павінна быць пільнай. Паводле яго слоў, часткі Лёндану (дзе Джонсан доўгі час быў мэрам) і Парыжа цяпер так радыкалізаваныя, што нават паліцыянты там баяцца за свае жыцьці. На гэта Джонсан адказаў:

«Недасьведчаны камэнтар Дональда Трампа — гэта абсалютны нонсэнс... Адзіная прычына, па якой я не адправіўся б у некаторыя раёны Нью-Ёрку, — гэта рызыка сустрэць Дональда Трампа».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG