Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падрыў 4-кілямэтровай дамбы. Відэа ўражвае


У Кітаі 14 ліпеня ўзарвалі дамбу паміж азёрамі Лянцзы і Нюшань у правінцыі Хубэй ў цэнтральнай частцы краіны.

Улады вырашылі панізіць узровень вады, які ўзьняўся пасьля працяглых залеваў.

На падрыў дамбы працягласьцю 3,7 кілямэтра спатрэбілася 27 тон выбухоўкі. Эвакуявалі амаль паўтары тысячы чалавек.

Цяпер возера Нюшань зьлілося зь Лянцзы. Плошча Лянцзы павялічылася да 370 квадратных кілямэтраў. На думку эколягаў і чыноўнікаў, ліквідацыя дамбы спрыяльна адаб’ецца на захаваньні паўнаводнасьці вазёр. Экспэрты лічаць, што паступовае паляпшэньне якасьці вады дазволіць вырошчваць у вадаёмах лётасы і вадзяныя каштаны.

XS
SM
MD
LG