Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Але Пугачовай падарылі вышыванкі і беларускамоўны радавод


Падчас «Славянскага базару» ў Віцебску беларускі сьпявак Аляксей Грос падарыў Але Пугачовай ейнае генэалягічнае дрэва, аформленае па-беларуску, і эксклюзіўныя вышыванкі.

Спачатку плянавалася ўручыць падарунак на сцэне, пазьней вырашылі зрабіць гэты падарунак за кулісамі. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў прадстаўнік каманды Аляксея Гроса Сяргей Андрыянаў.

Аляксей Грос

Аляксей Грос

На карціне даўжынёй 1,5 м зьмешчана інфармацыя пра ўсіх чальцоў роду Пугачовых, пачынаючы з прадзеда Фёдара Пугачова, які валодаў маёнткам у Магілёўскай губэрні ў XIX стагодзьдзі. Ала Пугачова была вельмі кранутая такім падарункам і ўвагай ды зьвярнулася да гасьцей са словамі: «Любыя мае беларусы! Так, я ведаю, што ў мяне ёсць карані ў Магілёве».

Аляксей Грос таксама падарыў Але Пугачовай і Максіму Галкіну эксклюзіўныя беларускія вышыванкі ручнога вырабу.

На фірмовых цішотках і сьцяжках Гроса, якія зрабіла дызайнэрка Наташа Аксіновіч, беларускі канкурсант выяўлены ў вобразе вершніка – князя Альгерда, помнік якому два гады таму ўсталявалі ў Віцебску. Праўда, замест вайсковага рыштунку – вышыванка, а ў руцэ ня сокал, а мікрафон, піша суполка symbal.by.

XS
SM
MD
LG