Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе сарвалася галасаваньне з-за дрона ў залі


Ukraine - drone in Ukrainian Parliament

Ukraine - drone in Ukrainian Parliament

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны ў час пасяджэньня дэпутат ад фракцыі «Бацькаўшчына» Ігар Луцэнка запусьціў у залю бесьпілётнік. У гэты час дэпутаты разглядалі законапраект аб нацыянальнай камісіі, якая ажыцьцяўляе дзяржаўнае рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі і камунальных паслуг.

З-за дрона галасаванне па законапраекце сарвалася.

Як заявіў дэпутат ад «Блёку Пятра Парашэнкі» Сяргей Лешчанка, робат запусьцілі, каб пракантраляваць працу парлямэнтароў.

Віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка запатрабавала пакараць парушальнікаў парадку.

XS
SM
MD
LG