Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 15 ліпеня: Дзень Грунвальду, 140 гадоў Алаізе Пашкевіч


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АФІША

У Менску ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (пр. Пераможцаў, 63) пачнецца матч 2-га кола II групы Эўра-Афрыканскай зоны Кубку Дэвіса па тэнісе Беларусь — Латвія. Пачатак цырымоніі адкрыцьця ў 09:30.

У менскім бары «Хуліган» — бясплатная вечарынка Tuborg Night. Хэдлайнэры — зоркі расейскага электрапопу Tesla Boy. Таксама ў праграме: менскія электроншчыкі Intelligency і электрафолкавая Shuma. Уваход бясплатны з папярэдняй рэгістрацыяй. Пачатак а 21:00.

У канцэртнай залі «Менск» (вул. Кастрычніцкая, 5) — спэктакль «Мой унук Веніямін» зь Ліяй Ахеджакавай. Пачатак у 19:00.

Галерэя «Ў» у 19:00 запрашае на публічную лекцыю мастака, куратара, калекцыянера Аляксея Лунёва, прысьвечаную аўтарскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва.

У ГІСТОРЫІ

1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам. Грунвальдзкая бітва была адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Эўропы і разглядаецца як найважнейшая перамога ў гісторыі Польшчы і Літвы. Паводле ацэнкі польскага гісторыка Стэфана Кучынскага, у бітве ўзялі ўдзел 39 000 польска-літоўскіх і 21 000 тэўтонскіх ваяроў.

1815 — Напалеон здаўся ў палон капітану брытанскага карабля «Bellerophon»

1938 — у Гомелі адкрыўся Дзяржаўны тэатар лялек БССР (з 1950 году знаходзіцца ў Менску)

1975 — адбыўся першы ў гісторыі супольны палёт касьмічных караблёў дзьвюх краінаў — савецкага карабля «Саюз-19» і амэрыканскага «Апалёна»

2005 — два беларускія гісторыка-культурныя аб’екты — Архітэктурна-культурны комплекс рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы і Дуга Струвэ — уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Такое рашэньне было на 29-й сэсіі Міжурадавага камітэту па ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.

1900 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт.

1930 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

У гэты дзень памерлі

1015 — Уладзімер, вялікі князь Кіеўскі, сьвяты Рускай праваслаўнай царквы

1904 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік, драматург

ЦЫТАТА

...Я запалю агнём свае імкненні,
я запалю жаданні і надзеі,
і пурпуровых ветразей узвівы
мяне над краем любым пранясуць.
Натхняючы прыдушаных пакутай,
бальзам на вусны смаглыя паклаўшы,
ад твараў струджаных тугу і смутак
я аджану і на палёх рассыплю,
пра радасць новыя навею песні,

Уладзімер Дубоўка

XS
SM
MD
LG