Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі абласны цэнтар Кіраваград перайменаваны ў Крапіўніцкі


Вярхоўная Рада Ўкраіны пераназвала горад Кіраваград на Крапіўніцкі. За гэтае рашэньне на пасяджэньні парлямэнту 14 ліпеня прагаласавала 230 дэпутатаў.

Таксама, згодна з рашэньнем ўкраінскага парлямэнту, у рамках закону аб дэкамунізацыі новыя назвы атрымалі яшчэ некалькі населеных пунктаў і адзін раён у Мікалаеўскай, Адэскай і Харкаўскай абласьцях, паведамляе УНІАН.

Марка Крапіўніцкі — украінскі пісьменьнік, актор і драматург родам з Кіраваградзкай вобласьці, адзін з заснавальнікаў украінскага тэатру. Адмаўляўся перакладаць свае творы на расейскую мову.

У траўні Вярхоўная Рада пераназвала гарады Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск. Першы цяпер называецца Дняпром, а другі — Каменскім.

У Кіеве, згодна з рашэньнем гарадзкой рады, на мінулым тыдні Маскоўскі праспэкт перайменавалі ў праспэкт Сьцяпана Бандэры, а вуліцы расейскіх генэралаў Кутузава і Суворава носяць цяпер імёны генэрала Алмазава і Міхаіла Емяльяновіча-Паўленкі.

5 траўня прэзыдэнт Парашэнка падпісаў прыняты раней Вярхоўнай Радай закон «Аб асуджэньні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі». Закон, у прыватнасьці, загадвае зьмяніць усе геаграфічныя назвы, якія зьвязаны з савецкім партыйным кіраўніцтвам.

Ўкраінскі парлямэнт прыняў рашэньне перайменаваць 74 населеныя пункты ў Данбасе і 75 у анэксаваным Расеяй Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG