Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежны гандаль Беларусі працягнуў падзеньне: мінус 16,4% з пачатку году


У параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году экспарт крыху павялічыўся, а імпарт — крыху зьнізіўся.

За студзень-травень 2016 году абарот замежнага гандлю Беларусі ўпаў на 16,4%. Экспарт упаў на 19,2%, імпарт — на 13,8%, згодна са статыстыкай БелСтату. Агулам абарот замежнага гандлю склаў за названы час 19,4 млрд — 8,9 млрд экспарту і 10,5 млрд імпарту.

У параўнаньні зь першымі пяцьцю месяцамі 2015 году сёлета экспарт тавараў павялічыўся ў натуральным выражэньні на 1,1%, імпарт жа паменшыўся на 2,2%. Сярэднія цэны зьнізіліся пры экспарце на 20,1%, пры імпарце — на 11,9%.

Замежны гандаль падаў і ў мінулым годзе, пры чым як на заходнім, так і на ўсходнім напрамках, у тым ліку з Расеяй.

«Расейскі рынак, як кажуць, скурчыўся. Там больш не запатрабаваныя нашы машыны, трактары, лядоўні, тэлевізары», — тлумачыў летась эканаміст Леў Марголін.

«Прыкладна палова ўсіх беларускіх нафтапрадуктаў ідзе ў Эўропу. А гэта каля 60% усяго беларускага экспарту ў Эўразьвяз. І тады зразумела, што страты адбыліся амаль цалкам за кошт нафтапрадуктаў», — казаў тады ж Леанід Злотнікаў.

Лукашэнка выступае супраць эканамічных рэформаў: ён абяцае, што «ломкі ня будзе», і прапануе «распранацца і працаваць», беларусы з гэтым ня згодныя.

XS
SM
MD
LG