Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзі на «Славянскім базары» павяжуць вышываныя стужкі і пакажуць ручнога янота


Верагодна, стужкі будуць чырвона-зялёнымі: такія павязвалі ўдзельнікам дзяржаўнага «Дня вышыванкі» ў Менску.

БРСМ вырабіць «стужкі-вышыванкі» і прапануе павязаць іх у валасы ўдзельнікам Дзён моладзі «Славянскага базару», паведамляе БЕЛТА. 150 хлопцаў і дзяўчат зь Берасьцейскай вобласьці возьмуць удзел у Днях моладзі 16 чэрвеня на віцебскай плошчы Перамогі.

«Упляценьне стужкі-вышыванкі ў косы азначае яднаньне з традыцыямі нашых продкаў, беларускай культурай», — расказвае першы сакратар Берасьцейскай абласной арганізацыі БРСМ Віктар Іваноў, не ўдакладняючы, адкуль узьнікла такое тлумачэньне.

Цалкам верагодна, што стужкі, якія будуць павязваць удзельнікам «Славянскага базару», будуць чырвона-зялёнымі. Менавіта такія павязвалі ўдзельнікам дзяржаўнага «Дня вышыванкі» ў Менску.

Сярод іншых забаваў Дзён моладзі на «Славянскім базары» — майстар-клясы слаламу на роліках, «Моладзевае падвор’е» са Століншчыны, «Бітва дыджэяў», ручныя янот і насуха.

Што будзе беларускага на «Славянскім базары»?

На самім «Славянскім базары» выступяць беларускія эстрадныя артысты, а таксама гурты Navi і Napoli. Сёлета зноў парушылі звычай запрашаць пераможцаў «Эўравізіі»: замест Джамалы з Украіны на «Славянскім базары» выступяць Ivan, які прадстаўляў Беларусь на сёлетнім адборы на «Эўравізію», але не прайшоў у фінал, і расеец Сяргей Лазараў, які заняў на сёлетняй «Эўравізіі» другое месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG