Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія банкі вызваляць ад запазычанасьці сельскай гаспадаркі


Лукашэнка стварыў «Агенцтва па кіраваньні актывамі», якое возьме на сябе запазычанасьці сяла па крэдытах.

Згодна з указам Лукашэнкі, у Беларусі ствараецца ААТ «Агенцтва па кіраваньні актывамі». Тэкст указу не публікуецца, але апублікаваны афіцыйны камэнтар да яго.

Акцыянэрнае таварыства, паводле ўказу створанае дзеля перадачы яму праблемнай запазычанасьці банкаў па крэдытах устойліва неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацыяў. Такім чынам Лукашэнка хоча вызваліць крыніцы для крэдытаваньня плацежаздольных сельгасарганізацыяў. Агенцтва мае паўнамоцтвы па наданьні адтэрміновак і растэрміновак па аплаце асноўнай запазычанасьці па даручаных яму крэдытах.

У траўні Нацбанк распавядаў, што бачыць асноўную пагрозу фінансавай стабільнасьці ў назапашаных крэдытах, аб гэтай пагрозе казаў і МВФ. На 1 чэрвеня праблемныя актывы склалі рэкордныя 12,44% ад усіх актываў беларускіх банкаў, іх доля вырасла з пачатку году амаль удвая, таксама ўдвая яна вырасла за 2015 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG