Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея хоча, каб НАТО адвяло войскі ад яе межаў


Cталы прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі пры НАТО Аляксандар Грушко

Cталы прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі пры НАТО Аляксандар Грушко

Нармалізацыя адносін Расеі і НАТО патрабуе спыненьня ваеннай актыўнасьці альянсу каля расейскіх межаў, заявіў у сераду сталы прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі пры НАТО Аляксандар Грушко.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакc.

«Мы зыходзім з таго, што шлях да стабілізацыі сытуацыі, аздараўленьня становішча пралягае не праз распрацоўку нейкіх касмэтычных захадаў даверу, а праз замарожваньне ваеннага разгортваньня, якое сёньня ажыцьцяўляюць краіны НАТО паблізу расейскіх межаў, скарачэньне там ваеннай актыўнасьці і ў далейшым адвод ужо разгорнутых там падразьдзяленьняў у месцы пастаяннай дысьлякацыі», — сказаў Грушко журналістам у Брусэлі пасьля пасяджэньня Рады Расея-НАТО.

Ён таксама расказаў, што асноўнай тэмай пасяджэньня было ўзмацненьне прысутнасьці НАТО на ўсходзе.

«Размова ў асноўным была сканцэнтраваная на наступствах для эўрапейскай і рэгіянальнай бясьпекі рашэньня НАТО ўзмацніць ваенны патэнцыял і нарошчваць ваенную актыўнасьць на ўсходнім флянгу. Мы лічым гэтыя захады неабгрунтаванымі, залішнімі, контрапрадуктыўнымі», — сказаў ён.

Раней па выніках пасяджэньня Рады Расея-НАТО, якое адбылося ў сераду, генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расеі і НАТО так і не ўдалося зблізіць пазыцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG