Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Я стаміўся, я сыходжу» — імпэратар Японіі гатовы зрачыся прастолу


Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама на сустрэчы з імпэратарам Акіхіта і імпэратрацай Міціка, 2015 год

Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама на сустрэчы з імпэратарам Акіхіта і імпэратрацай Міціка, 2015 год

Імпэратар Японіі Акіхіта заявіў пра свой намер адмовіцца ад прастола ў бліжэйшыя гады, паведамляе японская тэлекампанія NHK.

Прычыны магчымага адрачэньня не называюцца.

Раней імпэратар неаднаразова казаў пра жаданьне зрачыся прастола свайму асяродку. Акіхіта ужо паведаміў пра свае пляны сям’і, і цяпер кіраўніцтва справамі імпэратарскага двара падбірае зручны момант для афіцыйнай заявы. Як адзначаюць крыніцы, адрачэньне запатрабуе зьмены статута аб імпэратарскай сям’і, каб прастол перайшоў у спадчыну пры жыцьці манарха.

Імпэратару 82 гады. Апошнім часам у яго праблемы са здароўем.

Імпэратару 82 гады. Апошнім часам у яго праблемы са здароўем.


У выпадку адрачэньня трон пераходзіць яго старэйшаму сыну — 56-гадоваму кронпрынцу Нарухіта.

Акіхіта зьяўляецца адзіным у сьвеце дзеючым імпэратарам.

Афіцыйна Акіхіта ўступіў на пасад 12 лістапада 1990 году пасьля скону імпэратара Хірахіта 7 студзеня 1989 году.

Акіхіта грае на віялянчэлі, цікавіцца гісторыяй, захапляецца біялёгіяй і іхтыялёгіяй. З 1986 году ўваходзіць у міжнародную супольнасьць біёлягаў — Лёнданскае таварыства Лінэя. Аўтар 25 навуковых прац па марскіх бычкоў, член нацыянальнага іхтыялягічнага таварыства.

У Японіі імпэратар — сымбаль дзяржавы, выконвае функцыі фармальнага кіраўніка дзяржавы, трымае нэўтралітэт у дачыненьні да палітыкі. Па ўзгадненьні з урадам імпэратар робіць заявы, якія могуць аказаць значны ўплыў на ход падзей у краіне і за яе межамі, піша BBC.

XS
SM
MD
LG