Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ватыкане зьявілася высокапастаўленая чыноўніца-жанчына


Новую пасаду журналістка атрымала 11 ліпеня, калі стала вядома, што новым прэс-сакратаром Апостальскай сталіцы прызначаны 56-гадовы амэрыканец Грэг Бёрк, член руху Opus Dei, былы супрацоўнік Reuters і шматгадовы журналіст тэлекампаніі Fox News, які з 2012 года працаваў у якасьці дарадцы па камунікацыях у Ватыкане.

Палёма Авэхэра з 1998 года была рэдактарам, вядучай, а пазьней галоўным рэдактарам гішпанскай радыёстанцыі «Cadena Cope», якая належыць да найбольшай папулярных у Гішпаніі. З 2012 года працавала ў якасьці карэспандэнткі з Рыму для сваёй радыёстанцыі, а таксама для іншых СМІ.

Пра гэта піша партал catholic.by

XS
SM
MD
LG