Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Боінгі «Янка Купала» і «Максім Багдановіч» — дырэктар Нацыянальнага музэю прапануе даць імёны самалётам «Белавія»


Уладзімер Пракапцоў

Уладзімер Пракапцоў

Генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў прапануе надаць Нацыянальнаму аэрапорту Беларусі імя Францішка Скарыны ў гонар 500-годзьдзя выданьня «Псалтыра», а самалёты «Белавіі» назваць імёнамі вядомых беларусаў.

«У нас каля трыццаці боінгаў лётае „Белавія“. Чаму б не прысвоіць самалётам гэтым імёны выбітных дзеячоў мастацтваў — Іван Хруцкі, Станіслаў Жукоўскі, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас», — заявіў у эфіры тэлепраграмы «Буйным плянам» на тэлеканале «Беларусь 1» Пракапцоў.

Як перадае TUT.BY, дырэктары беларускіх музэяў узялі б шэфства над такімі самалётамі, каб там былі невялікія буклеты на расейскай, беларускай і ангельскай мовах, каб турысты падчас палёту маглі азнаёміцца з культурай нашай краіны.

Усё гэта не запатрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў, лічыць Пракапцоў.

«Беларусі не хапае піяру, мы то саромеемся, то ня ўмеем годна прадставіць сябе», — упэўнены дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG