Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армія ў Вэнэсуэле ўзяла пад кантроль порты і прадпрыемствы харчовай прамысловасьці


Штурм мяжы з Калюмбіяй, 6 ліпеня 2016 году.

Штурм мяжы з Калюмбіяй, 6 ліпеня 2016 году.

Вэнэсуэла перажывае глыбокі эканамічны крызіс у сувязі з падзеньнем цэнаў на нафту, і ў краіне назіраецца востры дэфіцыт прадметаў першай неабходнасьці.

У канцы мінулага тыдня дзясяткі тысяч грамадзян Вэнэсуэлы перасеклі мяжу з Калюмбіяй пасьля таго, як вэнэсуэльскія ўлады адкрылі мяжу на 12 гадзін, каб людзі змаглі купіць лекі і прадукты харчаваньня.

Ва ўказе Мадуры гаворыцца, што новыя меры выкліканыя «эканамічнай вайной», якую, паводле ягоных словаў, вядуць супраць рэжыму яго палітычныя праціўнікі і бізнэсмэны пры падтрымцы ЗША.

Аднак вэнэсуэльская апазыцыя заяўляе, што крызіс выкліканы няздольнасьцю ўраду кіраваць эканомікай, і заклікае да правядзеньня рэфэрэндуму па пытаньні аб адхіленьні прэзыдэнта ад улады.

Пра гэта паведамляе ВВС.

XS
SM
MD
LG