Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьне цягнікоў у Італіі: колькасьць ахвяраў вырасла да 27


Колькасьць ахвяраў ад сутыкненьня двух пасажырскіх цягнікоў у правінцыі Бары на поўдні Італіі вырасла да 27 чалавек. Колькасьць параненых складае больш за 50.

Пра гэта паведамляе італьянскае выданьне Ansa. Раней было вядома пра 25 загінулых.

Шэсьць чалавек знаходзяцца ў крытычным стане. Улады папярэджваюць, што колькасьць ахвяраў можа зноў узрасьці.

Аварыя здарылася 12 чэрвеня. Пасажырскія цягнікі рэгіянальных лініяў зь невядомых пакуль прычынаў апынуліся на аднакалейным участку чыгункі і сутыкнуліся. Першыя вагоны абодвух цягнікоў зьнішчаныя.

XS
SM
MD
LG