Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанцы вымяшчаюць стрэс ад Брэкзіту на васковых фігурах палітыкаў


Карыкатура Сяргея Ёлкіна

Тыя брытанскія выбаршчыкі, хто не задаволены палітыкамі, адказнымі за Брэкзіт, прыдумалі спосаб cкіраваць свой гнеў у мірнае рэчышча: яны знаходзяць у лёнданскім Музэі Мадам Цюсо васковыя фігуры палітыкаў, якія выклікаюць у іх раздражненьне, робяць зь імі зьдзеклівыя фота і разьмяшчаюць здымкі ў сацыяльных сетках.

Адным з самых папулярных аб’ектаў стала фігура адыходзячага прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмэрана як чалавека, які першапачаткова пагадзіўся ў 2013 годзе правесьці рэфэрэндум

Другая папулярная мішэнь — былы мэр брытанскай сталіцы Барыс Джонсан, які ўзначальваў кампанію за выхад краіны з ЭЗ.

«Калі адчуваеш сябе зьлёгку прыгнечаным, ідзі ў Музэй Мадам Цюсо. Гэта дапаможа зрабіць твой дзень лепш», — піша манчэстарац Дарэн Джонс, які запачаткаваў гэты флэш-моб.

XS
SM
MD
LG