Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта і газ: Масква ня хоча саступаць Менску

  • БелаПАН

Дзьмітры Мядзьведзеў і Андрэй Кабякоў

Дзьмітры Мядзьведзеў і Андрэй Кабякоў

На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым 12 ліпеня ў Маскве кіраўнік расейскага ўраду Дзмітры Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць кантраляваць пытаньне з пастаўкамі нафты і газу з Расеі ў Беларусь.

«Ёсьць адно досыць значнае пытаньне, яно тычыцца сытуацыі, якая склалася ў сфэры энэрганосьбітаў, адпаведна ў газавай сфэры, у сфэры паставак нафты, — цытуе Мядзьведзева РИА Новости. — І нават маючы на ўвазе вельмі высокі ўзровень узаемадзеяньня, добрасардэчныя, сяброўскія, партнэрскія адносіны, саюзьніцкія адносіны, ёсьць тэмы, па якіх трэба дамаўляцца, не ствараючы доўгатэрміновых праблем, не заводзячы сытуацыю ў тупік».

Кабякоў заявіў, што Менск гатовы да абмеркаваньня такіх пытаньняў.

Газавая спрэчка паміж Беларусьсю і Расняй вядзецца з пачатку 2016 году — Менск настойвае на зьніжэньні кошту расейскага газу, Расея з гэтым ня згодная. У «Газпроме» у траўні заявілі, што неплацяжы за газ Беларусьсю ад пачатку году склалі каля 200 млн даляраў. Расея ў трэцім квартале скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь.

7 ліпеня агенцтва Reuters са спасылкай на ананімную высокапастаўленую крыніцу ў энэргетычнай галіне Расеі паведаміла, што значнае скарачэньне паставак у Беларусь расейскай нафты зьвязана не з эканамічнымі, а з палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці са збліжэньнем Менску з Захадам. Такім чынам, патлумачыла крыніца, Аляксандра Лукашэнкі «караюць за яго заляцаньні да Захаду і крытычныя заўвагі на адрас Расеі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG