Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньне паказала, што адзеньне і тавары з нацыянальным арнамэнтам прыцягваюць большую ўвагу


Цягам апошняга году пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня нацыянальнага беларускага арнамэнту. «Вышыванка» стала зьяўляцца на саміх таварах, іх упакоўцы, на лягатыпах і ў рэкляме.

Дасьледаваньне, якое сёлета ўвесну правяло МАСМД (Міжнароднае агенцтва сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў), тычылася вывучэньня эфэкту "вышыванкі" на таварах. Вынікі дасьледаваньня былі прадстаўленыя на фэстывалі Adnak!.

Сярод іншага, агенцтва вывучала, на што патэнцыйныя пакупнікі найбольш зьвяртаюць увагу. Элемэнты адзеньня з арнамэнтам прыцягваюць больш за ўсё ўвагі, на іх глядзяць у першую чаргу і даўжэй за ўсё. Тое ж тычыцца ўпакоўкі і тавараў.

Аўтары дасьледаваньня таксама мяркуюць, што аднаго арнамэнту недастаткова. Важна яго выкананьне (фон, памер і г. д.) і канкурэнтнае асяродзьдзе.

З больш падрабязнымі вынікамі дасьледаваньня можна азнаёміцца на сайце marketing.by ці тут.

XS
SM
MD
LG