Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сандэрс падтрымаў кандыдатуру Клінтан на выбарах прэзыдэнта ЗША


У часе праймэрыз Гілары Клінтан ужо заручылася падтрымкай дастатковай колькасьці дэлегатаў нацыянальнага зьезду Дэмакратычнай партыі

Амэрыканскі сэнатар Бэрні Сандэрс падтрымаў вылучэньне Гілары Клінтан у якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Reuters.

«Клінтан будзе кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, а потым стане прэзыдэнтам ЗША», — заявіў сэнатар.

Раней Бэрні Сандэрс ужо выказваў гатовасьць падтрымаць сваю галоўную саперніцу ў выпадку яе вылучэньня, а магчымую перамогу на выбарах патэнцыйнага кандыдата ад рэспубліканцаў Доналда Трампа расцаніў як «катастрофу».

У часе праймэрыз Клінтан ужо заручылася падтрымкай дастатковай колькасьці дэлегатаў нацыянальнага зьезду Дэмакратычнай партыі, які пройдзе 25-28 ліпеня ў Філядэльфіі і абярэ кандыдата ў прэзыдэнты ЗША.

XS
SM
MD
LG