Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асэтын-ахоўнік Захарчанкі расстраляў «паліцэйскіх ДНР» і здаўся ўкраінскім уладам


Уначы ў аўторак грамадзянін Расеі здаўся ўкраінскім памежнікам і быў перададзены ў Мар’інскае аддзяленьне паліцыі. Па словах баевіка, ён вырашыў пакінуць акупаваны Данецк пасьля таго, як расстраляў «паліцэйскіх ДНР». Паліцыя пачала расьсьледаваньне.

29-гадовы грамадзянін Расеі, зарэгістраваны ў Паўднёвай Асэтыі, самастойна перайшоў на ўкраінскі бок і быў дастаўлены ў паліцыю, паведамляе прэс-служба нацыянальнай паліцыі Ўкраіны на Данеччыне.

Ён расказаў, што апошнія два гады служыў у збройных фармаваньнях «ДНР» і «ЛНР», дзяжурыў на блёкпосьце ў Луганскай вобласьці, удзельнічаў у баявых дзеяньнях пад Шырокінам і працаваў у асабістай ахове кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанка.

Паводле затрыманага, 9 ліпеня ён быў зьбіты работнікамі «паліцыі ДНР», пасьля чаго ўзяў з хаты аўтамат «Калашнікава» і расстраляў двух «паліцэйскіх». Затым зьбег з Данецку, дзе жыў апошнім часам.

Украінская паліцыя пачала расьсьледаваньне па факце «стварэньня незаконных узброеных фармаваньняў».

XS
SM
MD
LG