Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз запусьціў працэдуру ўводу санкцый супраць Гішпаніі і Партугаліі


Штаб-кватэра Эўрапейскай камісіі ў Брусэлі
Штаб-кватэра Эўрапейскай камісіі ў Брусэлі

Міністры фінансаў краін эўразоны ў аўторак дамовіліся аб пачатку афіцыйнай працэдуры ўвядзеньня санкцый супраць Гішпаніі і Партугаліі за няздольнасьць зьнізіць дэфіцыт бюджэту да прызначанага Эўразьвязам тэрміну.

Як гаворыцца ў заяве па выніках сустрэчы ў Брусэлі, савет міністраў фінансаў «устанавіў, што Гішпанія і Партугалія не распачалі эфэктыўных дзеяньняў у адпаведнасьці з дадзенымі ім рэкамэндацыямі па скарачэньні бюджэтнага дэфіцыту».

У Гішпаніі і Партугаліі ёсьць дзесяць дзён на тое, каб прадставіць свае аргумэнты і абскарджваць рашэньне, пасьля чаго Эўракамісія на працягу 20 дзён павінна прыняць рашэньне аб увядзеньні санкцый, нагадвае ВВС.

Калі краіны не дакажуць, што дэфіцыт быў зьвязаны зь нейкімі экстранымі абставінамі, то на іх могуць быць накладзеныя штрафы да 0,2% іх ВУП (штраф можа скласьці некалькі мільярдаў даляраў).

Да гэтага часу гэтая мера не ўжывалася кіраўніцтвам ЭЗ у адносінах да краін, якія ўваходзяць у блёк.

Гішпанія і Партугалія з 2009 году маюць павышаны дэфіцыт бюджэтаў. У 2015 годзе дэфіцыт бюджэту Гішпаніі складаў 5,1% ВУП, хоць Эўракамісія патрабавала зьнізіць яго да 4,2%, У выпадку Партугаліі дэфіцыт склаў 4,4% ВУП супраць патрэбных 2,5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG