Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: справа асуджанага пажыцьцёва праваабаронцы будзе перагледжана


Азімжан Аскараў
Азімжан Аскараў

Азімжан Аскараў быў асуджаны да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі пасьля міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кіргізстану ў 2010 годзе. ААН і Human Rights Watch патрабавалі ад уладаў ягонага вызваленьня.

Калегія Вярхоўнага Суду Кыргызстана па крымінальных справах і адміністрацыйных правапарушэньнях 12 ліпеня адмяніла прысуд праваабаронцу Азімжану Аскарава. У 2010 годзе пасьля міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кіргізстану Аскар, этнічны узбэк, быў асуджаны да пажыцьцёвага тэрміну за забойства міліцыянта і распальваньне этнічнай варожасьці і цяпер адбывае пакараньне ў Чуйскай вобласьці. Сам ён лічыць сваю справу палітычнай, гэтага ж меркаваньня прытрымліваюцца ААН і міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці Human Rights Watch: усе яны патрабавалі ад уладаў ягонага вызваленьня.

Вышэйшая судовая інстанцыя вырашыла накіраваць справу Аскарава на дасьледаваньне ў суд Чуйскай вобласьці ў сувязі з наноў адкрытымі абставінамі. На пэрыяд разгляду справы ў Чуйскім абласным судзе Аскар застанецца пад арыштам — рашэньне суду першай інстанцыі, аб пажыцьцёвым тэрміне з канфіскацыяй маёмасьці, пакуль застаецца ў сіле.

Аскар — кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Паветра». Ён быў абвінавачаны ў саўдзеле ў забойстве міліцыянта і «арганізацыі масавых беспарадкаў». Адвакаты заяўляюць, што абвінавачваньні супраць іх падабароннага былі сфабрыкаваныя, і сьцьвярджаюць, што ў яго ёсьць алібі, якое даказвае, што ён не знаходзіўся на месцы злачынства. На думку калег асуджанага, ён стаў ахвярай помсты з боку міліцыі і пракуратуры, чые справы расьсьледаваў, калі быў праваабаронцам.

Камітэт ААН па правах чалавека патрабаваў вызваліць Аскарава і прызнаць яго невінаватым. У ААН лічаць, што праваабаронца быў незаконна асуджаны і падвяргаўся катаваньням і жорсткаму абыходжаньню. Дзяржаўнае бвінавачаньне ў адказ на гэта заявіла ў судзе, што інфармацыя аб катаваньнях Аскарава не была пацьверджаная. Тым ня менш, раней у Вярхоўным судзе Кыргызстану сказалі, што справа Аскарава можа быць перагледжана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG