Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 ліпеня: Дзень народзінаў Андрэя Мрыя


Андрэй Мрый
Андрэй Мрый

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АФІША

У Менску пройдзе чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

У Нацыянальным мастацкім музэі усходазнавец, навуковы супрацоўнік музэю Мікіта Моніч прачытае лекцыю «Мастацтва Старажытнай Пэрсіі». Пачатак у 19:00.

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) у рамках праекту «Пэрсоны» адбудзецца дыскусія з мастаком Ігарам Саўчанкам. Мастак адкажа на 10 складаных пытаньняў, датычных яго творчасьці, якія зададуць беларускія арт-крытыкі, журналісты, куратары выставаў. Пачатак у 19:00.

У ГІСТОРЫІ

1260 — адбылася бітва пры Дурбе — войскі жамойтаў перамаглі сілы Тэўтонскага ордэну.

1772 — ангельскі мараплавец Джэймз Кук пачаў першае ў гісторыі плаваньне вакол сьвету.

1908 — у Лёндане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.

1947 — у Парыжы міністры замежных справаў эўрапейскіх краін пагадзіліся прыняць плян аднаўленьня Эўропы, прапанаваны дзяржсакратаром ЗША Джорджам Маршалам.

1993 — у Магілёве адкрыўся першы фэстываль хрысьціянскай духоўнай музыкі «Магутны Божа».

У гэты дзень нарадзіліся

1797 — Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч.

1893 — Андрэй Мрый, беларускі празаік, журналіст.

1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч.

1916 — Лаўрэнцій Абэцэдарскі, беларускі савецкі гісторык.

У гэты дзень памерлі

1645 — Міхаіл Фёдаравіч, расейскі цар, першы з дынастыі Раманавых.

1868 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1924 — Альфрэд Маршал, найбольш уплывовы ў свой час ангельскі эканаміст.

2008 — Браніслаў Гэрэмак, гісторык, польскі палітык, міністар замежных справаў Польшчы.

ЦЫТАТА

Прырода вядзе гандаль з маім целам — яна дае мне сыр, масла, хлеб, розныя іншыя карысныя й некарысныя фэрмэнты (ня ведаю, ці можна так гаварыць: у мяне нейкі пал да чужаземшчыны). У замену за гэта прырода адбірае ад мяне зусім нявартыя для мяне рэчы, за якія ніхто і шэлега ня дасьць. І вось гэты гандаль з прыродай выклікае ў мяне такую пярэстую разнастайнасьць маіх настрояў, эмоцыяў, хаценьняў, жаданьняў, перажываньняў.

Андрэй Мрый

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG