Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал у Гаазе: Кітай ня мае прыярытэтных правоў на Паўднёва-Кітайскае мора


Берагавая ахова Кітаю патрулюе спрэчную зону ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Берагавая ахова Кітаю патрулюе спрэчную зону ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Кітай ня мае прыярытэтных правоў на выкарыстаньне Паўднёва-Кітайскага мора, пастанавіла Пастаянная палата трацейскага суду ў Гаазе.

Пазоў у міжнародны арбітраж падалі ў студзені 2013 году Філіпіны, якія сьцьвярджаюць, што дзейнасьць Кітаю ў гэтай акваторыі, уключаючы выспы і рыфы, парушае міжнароднае права.

«Не існуе юрыдычных падстаў для КНР выстаўляць гістарычныя правы на рэсурсы ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора ў межах спрэчнай „дзевяціпункцірнай“ лініі», — гаворыцца ў заяве суду.

Філіпіны віталі рашэньне суду.

Улады КНР наогул не прымалі ўдзелу ў працэсе, бо не прызнаюць правамернасьць пазову і правамоцнасьць трыбуналу ў вынясеньні рашэньня па гэтым пытаньні.

У аўторак Пэкін зноў паўтарыў, што спрэчныя выспы зьяўляюцца эксклюзіўнай эканамічнай зонай, а кітайскі народ карыстаецца імі на працягу больш чым 2 тысяч гадоў.

Пра гэта інфармуе ВВС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG