Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: мужыкам трэба раўняцца на нашых дзяўчат


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што перамогі беларускіх спартсмэнаў на міжнароднай арэне — гэта паказьнік пасьпяховага разьвіцьця Беларусі.

«Памятаеце, што вашы высокія вынікі — гэта пазытыўны імідж Беларусі і паказьнік яе пасьпяховага разьвіцьця, — заявіў Лукашэнка на ўрачыстых провадах беларускіх спартсмэнаў на Алімпійскія гульні ў Рыё-дэ-Жанэйра, перадае БЕЛТА.

«Для беларускіх атлетаў гэтыя гульні стануць самым важным экзамэнам чатырохгодзьдзя. Наша дзяржава зрабіла ўсё патрэбнае, каб вы мелі магчымасьць спакойна падрыхтавацца і годна выступіць на гэтых спаборніцтвах», — падкрэсьліў ён.

Асобна Лукашэнка падзякаваў беларускім баскетбалісткам, дзякуючы якім на Алімпійскіх гульнях 2016 года Беларусь зноў будзе прадстаўлена ў гульнявых камандных відах спорту. «Думаю, што мужыкам трэба раўняцца на нашых дзяўчат», — сказаў ён.

XS
SM
MD
LG