Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску затрыманы раварыст, які заклаў каля будынку МУС муляж бомбы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Cупрацоўнікі МУС затрымалі раварыста, які ў нядзелю 10 ліпеня хацеў пакінуць муляж бомбы калі будынка МУС на вуліцы Гарадзкі Вал.

Як паведамляе БелТА, увечары міліцыянты заўважылі падазронага мужчыну на вул. Гарадзкі Вал і вырашылі падысьці да яго. Раварыст трымаў скрынку, на якой быў надпіс «Увага. Бомба». Яго неадкладна затрымалі.

Неўзабаве прыехалі сапёры і высьветлілі, што гэта быў муляж выбуховага прыстасаваньня.

«Мы адразу ж падышлі да незнаёмца і пацікавіліся, ці ўсё ў парадку. У гэты час ён павярнуў скрынку, а там надпіс — „Увага. Бомба“. Часу на роздум не было. Мы выразна разумелі, што гэта можа быць як муляж, так і сапраўднае выбуховае прыстасаваньне. Таму дзейнічалі зладжана і хутка» — цытуе Рамана Семяненку, аднаго зь міліцыянтаў, які затрымліваў раварыста, сайт МУС.

МУС высьветліла, што мужчына ня першы раз спрабуе зрабіць падобную афёру.

Супраць мужчыны, які аказаўся беспрацоўным менчуком 1980 году нараджэньня, распачата крымінальная справа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG