Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы ляціць у Маскву 


Як паведаміў сёньня прадстаўнік дзярждэпартамэнту Джон Кірбі, увечары 14 ліпеня Керы «накіруецца ў Маскву, дзе правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі расейскімі чыноўнікамі. Яны абмяркуюць Сырыю, Украіну, Нагорны Карабах і шэраг іншых тэмаў», — цытуе амэрыканскага дыплямата агенцтва Інтэрфакс.

Спачатку ў чацьвер Джон Керы возьме ўдзел у Францыі ў мерапрыемствах з нагоды нацыянальнага францускага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі, а пасьля гэтага адправіцца ў Расейскую Фэдэрацыю.

У паведамленьні, апублікаваным на сайце дзяржаўнага дэпартамэну пасьля брыфінгу адзначаецца, што візыт Керы ў РФ пройдзе 14-15 ліпеня.

Пасьля візыту ў расейскую сталіцу амэрыканскі дзяржсакратар накіруецца ў Люксэмбург, а потым у Брусэль, дзе, у прыватнасьці, сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС краінаў Эўразьвязу і кіраўніком эўрапейскай дыпляматыі Федэрыкай Магерыні.

Пасьля паездкі ў Бэльгію, 18-19 ліпеня, Керы наведае Лёндан, дзе будзе прысутнічаць «на шматбаковых сустрэчах па Емэну і Сырыі».

XS
SM
MD
LG