Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі забітых у Ізраілі амэрыканцаў абвінавачваюць Фэйсбук і патрабуюць ад яго 1 млрд $ 


Ізраільская праваабарончая група Shurat Hadin падала да сацыяльнай сеткі Facebook пазоў на суму ў 1 млрд даляраў ад імя сваякоў ахвяраў нападаў палестынцаў.

Як сьцьвярджаецца ў пазове, пададзеным у амэрыканскі суд, кіраўніцтва Фэйсбук «сьвядома прадстаўляў матэрыяльную падтрымку і рэсурсы ХАМАС, палягчаючы магчымасьці гэтай тэрарыстычнай групоўкі па рэкрутаваньні новых членаў, плянаваньні і рэалізацыі нападаў і навядзеньні страху на яе ворагаў».

Паводле пазоўнікаў, заклікі палестынцаў ў сацыяльных сетках выклікалі хвалю нападаў у леташнім кастрычніку. Усе ахвяры нападаў, пералічаныя ў пазове, мелі грамадзянства ЗША.

Пазоўнікі патрабуюць ад кампаніі выдаляць з Фэйсбука інфармацыю, якая заклікае да гвалту супраць ізраільцян і сьцьвярджаюць, што Facebook парушае антытэрарыстычнае заканадаўства ЗША, якое забараняе амэрыканскім кампаніям аказваць любую матэрыяльную падтрымку і паслугі групоўкам, прызнаным тэрарыстычнымі.

Прадстаўнікі ХАМАС назвалі пазоў ізраільскага боку спробай шантажу Facebook.

Прадстаўнікі Facebook не камэнтуюць пададзены да кампаніі пазоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG