Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 ліпеня: БАТЭ пачынае сэзон Лігі Чэмпіёнаў


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АФІША

У Барысаве на стадыёне «Барысаў-Арэна» адбудзецца матч 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў па футболе БАТЭ (Барысаў) — Сэйняёкі(Фінляндыя). Пачатак а 21:00.

У Віцебскім мастацкім музэі ў рамках фэстывалю «Славянскі базар» адбудуцца прэзэнтацыі выставаў твораў Івана Хруцкага, Юлія Пэна і Марка Шагала. Пачатак прэзэнтацыяў адпаведна ў 13.00, 15.00 і 16.00.

У менскай галерэі «Ў» у рамках праекту QAI / BY адбудзецца прэзэнтацыя Каралем Радзішэўскім (Польшча) сваёй мастацкай практыкі і часопіса DIK Fagazine, які ён выдае. Пачатак у 19:00.

У ГІСТОРЫІ

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

1962 — адбыўся першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.

1988 — абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

1990 — была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы.

1993 — у Вашынгтоне падпісана супольная Дэклярацыя аб адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

2009 — Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.

У гэты дзень нарадзіліся

100 да н. э. — Гай Юлі Цэзар, рымскі дыктатар.

1884 — Амэдэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт

1920 — Ядвіга Раманоўская, беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

У гэты дзень памерла

2014 — Валерыя Навадворская, савецкая і расейская дысыдэнтка і праваабаронца, палітычная і грамадзкая дзяячка

ЦЫТАТА ДНЯ

Вялікія справы трэба зьдзяйсьняць не раздумваючы, каб думка пра небясьпеку не аслабляла адвагу і хуткасьць.

Гай Юлі Цэзар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG