Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самакатчыку з «Кароны» прысудзілі штраф за дробнае хуліганства


Дзяніс Тарманаў

Дзяніс Тарманаў

Дзяніса Тарманава абвінавацілі ў дробным хуліганстве за тое, што езьдзіў па ганлёвым цэнтры «Карона» на смакаце, чым, паводле аховы, парушыў грамадзкі парадак.

У Фрунзэнскім судзе Менску сёньня адбыўся працяг працэсу над Дзянісам Тарманавым, якога абвінавачвалі ў тым, што 29 чэрвеня ён заехаў у ТЦ «Карона» на самакаце, на заўвагі не рэагаваў і нібыта лаяўся матам. Дзяніс сьцьвярджаў, што на самакаце быў, на заўвагі рэагаваў, але матам ня лаяўся.

Самакат супраць ГЦ «Карона»: абодва бакі «пайшлі на прынцып»

21-гадовага Дзяніса прызналі вінаватым і прысудзілі штраф 63 рублі. Ён зьбіраецца аспрэчыць прысуд.

«Я верыў у міліцыю» — хлапец, які заехаў у «Карону» на самакаце, можа сесьці на 15 сутак

XS
SM
MD
LG