Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Больш за 1000 адвакатаў заявілі, што «брэксіт» ня мае юрыдычнай сілы


2 ліпеня 2016 году, Лёндан. Дэманстарцыя супраць выхаду з ЭЗ.

2 ліпеня 2016 году, Лёндан. Дэманстарцыя супраць выхаду з ЭЗ.

Адвакаты таксама заяўляюць, што толькі парлямэнт, а ня ўрад ці сам прэм’ер-міністар, можа задзейнічаць 50 артыкул Лісабонскай дамовы, які прадугледжвае працэдуру выхаду з ЭЗ.

Па словах адвакатаў, рэфэрэндум 23 чэрвеня быў толькі кансультатыўным, і, адпаведна, урад павінен стварыць незалежную камісію, якая разгледзела б перавагі, рызыкі і цану «брексіту», перш чым урад прымаў бы нейкі рашэньні.

У лісьце на адрас прэм’ер-міністра, адвакаты пішуць, што існуе дастаткова доказаў таго, што на вынік рэфэрэндуму паўплывалі «скажэньні фактаў і абяцаньні, якія ня могуць быць выкананы».

Неўзабаве высокі суд у Лёндане разгледзіць скаргу, якая сьцьвярджае, што ні Дэвід Кэмэран, ні наступны прэм’ер-міністар ня маюць права асабіста задзейнічаць 50-ы артыкул.

Пра гэта інфармуе ВВС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG