Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Вольным паветры» ў Шаблях выступяць «Стары Ольса» і Re1ikt


Фэстываль этнічнай музыкі "Вольнае паветра", 2014 год
Фэстываль этнічнай музыкі "Вольнае паветра", 2014 год

Таксама ў лайн-апе Vuraj, Pawa і іншыя. Уночы — «Сьпеўны сход».

На хутары Шаблі, што ў Валожынскім раёне, 16 ліпеня пройдзе восьмы фэстываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра».

Хэдлайнэрамі фэстывалю стануць «Стары Ольса» і Re1ikt, таксама выступяць гурты Vuraj, Iluzhan, Pawa, «Мярэжа», «Колеснiя», «Варган», «Рада», клюб традыцыйнага танцу «Сіта» і іншыя. Праграму закрыюць інструмэнтальны праект Triangle і «Сьпеўны сход».

Акрамя музыкі, удзельнікам прапануюць «экстрэмальныя актыўнасьці», майстар-кляс па паветраных зьмеях, «Горад майстроў», фэстываль фарбаў і спаборніцтвы па кіданьні каровіных праснакоў.

Квіткі прадаюцца папярэдне ў менскай «Тэатральнай касе» на вул. Калініна, 5, а таксама ў інтэрнэце. Цана — 25 дэнамінаваных рублёў (у дзень канцэрта будзе даражэй), дзецям да 12 уваход вольны. Ладзіцца праезд зь Менску і назад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG