Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Па стане на сёньня, пачынаючы з памятнага 8 сьнежня 2013 году, калі ў Кіеве рэвалюцыйным народам быў скінуты помнік Леніну, які сымбалізаваў імпэрскі прыгнёт Украіны з боку Расеі, па ўсёй краіне дэмантаваныя 1018 помнікаў Леніну плюс 148 помнікаў і манумэнтаў іншым савецка-партыйным дзеячам », - паведаміў намесьнік кіраўніка ўраду Ўкраіны Вячаслаў Кірыленка ў эфіры «Украінскага радыё».

Паводле яго слоў, ва Ўкраіне застаецца яшчэ прыкладна столькі ж помнікаў Леніну — больш за тысячу.

Вясной 2015 году Ўкраіна прыняла Закон аб дэкамунізацыі, які прадугледжвае ў тым ліку і знос помнікаў камуністычным правадырам.

У сакавіку 2016 году ў горадзе Запарожжа на поўдні Ўкраіны быў зьнесены самы вялікі ў краіне помнік Леніну.

Цяпер ва Ўкраіне пераймяноўваюць вуліцы, пасёлкі, гарады і раёны, назвы якіх зьвязаны з рэвалюцыянэрамі і дзеячамі СССР.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG