Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум па датэрміновых выбарах прэзыдэнта Абхазіі праваліўся


Падчас рэфэрэндуму ў Абхазіі, 10 ліпеня 2016 году
Падчас рэфэрэндуму ў Абхазіі, 10 ліпеня 2016 году

Рэфэрэндум па датэрміновых выбарах прэзыдэнта Абхазіі не адбыўся з-за нізкай яўкі. У галасаваньні ўзяў удзел ўсяго адзін працэнт насельніцтва непрызнанай рэспублікі.

Пра гэта паведамляе «Каўказкі вузел».

Для прызнаньня рэфэрэндуму яўка павінна была перавысіць пяцьдзясят працэнтаў. Яшчэ адзін рэфэрэндум па гэтым жа пытаньні можа быць праведзены не раней, чым праз два гады.

6 ліпеня кіраўнік непрызнанай рэспублікі Рауль Хаджымба заявіў пра гатоўнасьць пакінуць сваю пасаду, калі за гэта выкажацца насельніцтва падчас рэфэрэндуму. За дзень да галасаваньня Блёк апазыцыйных сіл Абхазіі, які раней ініцыяваў волевыяўленьне, запатрабаваў перанесьці рэфэрэндум на восень, баючыся нізкай яўкі.

Рэфэрэндум па датэрміновых выбарах прэзыдэнта стаў другім у гісторыі Абхазіі. У апошні раз народ выракаваў свой лёс шляхам плебісцыту ў 1999 годзе, калі амаль усё насельніцтва рэспублікі прагаласавала за незалежнасьць ад Грузіі.

Пасьля расейска-грузінскага ваеннага канфлікту ў жніўні 2008 году сувэрэнітэт Абхазіі быў прызнаны чатырма дзяржавамі-сябрамі ААН: Расеяй, Нікарагуа, Вэнэсуэлай і Науру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG