Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідзія Ярмошына чакае вялікай актыўнасьці ад апазыцыйных партый


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына чакае высокага ўзроўню палітычнай актыўнасьці на парлямэнцкіх выбарах.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію праграме «Галоўны эфір» тэлеканалу «Беларусь 1», паказаным увечары 10 ліпеня, перадае БелаПАН.

«Ужо з таго, як актыўна заявілі пра сябе партыі, прычым партыі апазыцыйныя (тры з нашых апазыцыйных партый), я думаю, што, калі яны змогуць сабраць подпісы (калі не, то яны заўсёды могуць вылучацца зьездам) — яны, натуральна, будуць праводзіць сваю выбарчую кампанію», — заявіла кіраўнік Цэнтарвыбаркаму.

Пры гэтым яна падкрэсьліла, што «рэгістрацыя груп — гэта рэкляма партыі, рэкляма кандыдатаў».

«Таму яны рыхтуюцца да сур’ёзнай барацьбы, — упэўненая Лідзія Ярмошына. — Трэба пераканаць перш за ўсё выбаршчыкаў. Акруга можа быць, крый божа, безальтэрнатыўнай. Але ў гэтым выпадку кандыдату трэба пераканаць выбаршчыкаў, што неабходна прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, што гэта ім выгадна. А гэта заўсёды выглядае палітычна востра».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG