Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 ліпеня: суд на «самакатчыкам» з Кароны і гадавіна масавага забойства ў Срэбраніцы


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск. У Фрунзэнскім судзе працяг працэсу над Дзянісам Тарманавым, якога абвінавачваюць у тым, што 29 чэрвеня ён заехаў у ТЦ «Карона» на самакаце, на заўвагі не рэагаваў і лаяўся матам. Дзяніс сьцьвярджае, што на самакаце быў, на заўвагі рэагаваў, але матам ня лаяўся. Хлапцу можа пагражаць 15 сутак. Пачатак у 14.30

У гісторыі:

1496 – Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

1613 – каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1660 – войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.

1705 – у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.

1971 – у Пітсбургу – першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос – супэрзорка».

1995 – Выхад першага нумару газэты «Народная воля».

1995 – Забойства 8000 басьнійскіх мусульман – мужчын і хлопчыкаў – салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

2007 – Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі пасаг названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

У гэты дзень нарадзіліся:

1745 – Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1911 – Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.

1932 – Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.

1934 – Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.

Дзень памяці

1982 – памёр Мэхмэд Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, чыя мова значна паўплывала на фармаваньне сучаснай басьнійскай літаратурнай мовы.

Цытата:

«Пачынаю гэтую сваю гісторыю проста так, без карысьці для сябе і для іншых, з патрэбы, якая мацнейшая за карысьць і розум, каб застаўся запіс мой пра мяне, запісаная пакута размовы з сабою, з далёкай надзеяй, што знойдзецца нейкае рашэньне, калі будуць зьведзеныя рахункі, калі толькі будуць, калі я пакіну сьлед атраманту на гэтай паперы, якая чакае мяне, як выклік. Ня ведаю, што будзе занатавана, але ў загінах літар застанецца нешта ад таго, што бывала ўва мне, і ня будзе больш губляцца ў клубах імглы, як бы яго й не было або як бы я сам ня ведаў што тое было. Так я змагу пабачыць сябе такім, якім я раблюся, пабачыць той цуд, які мне незнаёмы, а мне здаецца цудам тое, што я ня быў заўсёды такім, якім ёсьць цяпер. Я разумею, што пішу блытана, рука мая дрыжыць перад разблытваньнем, якое мяне чакае, перад судом, які я распачынаю, а я на тым судзе ўсё — і судзьдзя, і сьведак, і абвінавачаны. І я буду прыстойна ўсімі імі, наколькі магу, наколькі гэта магчыма, бо пачынаю сумнявацца, што прыстойнасьць і шчырасьць — гэта тое самае, шчырасьць — гэта ўпэўненасьць, што мы кажам праўду (а хто ў гэтым можа быць упэўнены?), а прыстойнасьцяў бывае шмат, і яны між сабой не сыходзяцца.»

Мэхмэд Мэша Сэлімавіч, пачатак раману «Дэрвіш і сьмерць» (пераклад Сяргея Шупы)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG