Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сын Усамы бін Ладэна прыгразіў адпомсьціць ЗША і іх саюзьнікам за бацьку


Лідэр «Аль-Каіды» быў забіты амэрыканскімі камандас у Пакістане ў 2011 годзе

Сын Усамы бін Ладэна выступіў з пагрозай адпомсьціць Злучаным Штатам за забойства яго бацькі. Хамза бін Ладэн распаўсюдзіў у інтэрнэце гукавы зварот, у якім паабяцаў працягнуць паўсюдную барацьбу супраць ЗША і іх саюзьнікаў. 20-хвілінны зварот названы «Мы ўсе — Усама», інфармуе міжнародная няўрадавая арганізацыя SITE Intelligence Group.

Бін Ладэн-малодшы папярэджвае, што ягоныя паплечнікі будуць наносіць ўдары як на тэрыторыі ЗША, так і за мяжой. Гэта стане адказам, заяўляе Хамза бін Ладэн, «на прыгнёт народаў Палестыны, Афганістану, Сырыі, Іраку, Йемену, Самалі і іншых» мусульманскіх зямель, «якія не змаглі супрацьстаяць ціску. Сын Усамы бін Ладэна падкрэсьлівае, што гаворка ідзе не пра помсту» ісламскага народа «за жыцьцё Усамы як лідэра ці як чалавека, гаворка ідзе пра помсту за тых, хто абараняў іслам. Зварот Хамзы бін Ладэна цытуе агенцтва Reuters.

Усама бін Ладэн быў забіты атрадам амэрыканскага спэцназу ў Пакістане ў 2011 годзе, што стала самым сур’ёзным ударам па тэрарыстычнай сетцы «Аль-Каіда», якая арганізавала і ажыцьцявіла ў верасьні 2001 года напад на ЗША. Ахвярамі тэрарыстаў сталі каля трох тысяч амэрыканцаў і грамадзян многіх іншых краін.

XS
SM
MD
LG