Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 ліпеня: гадавіна адкрыцьця помніка ахвярам Галакосту ў «Яме»


Афіша

Менск. «Малюем комiксы разам з аўтарам комiксаў паводле беларускiх народных казак!» — сустрэча зь Янам Мяльніцкiм — аўтарам дзіцячых коміксаў на беларускай мове, а таксама кніжак Свэна Нурдквіста на беларускай мове. Удзельнiкаў чакае размова з аўтарам комiксаў i магчымасьць памаляваць герояў комiксаў разам зь iм. Таксама у сустрэчы возьме ўдзел пісьменьнік Серж Мінскевіч. Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». SORSO di espresso. Пачатак а 12.00

У гісторыі:

1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».

1919 — у Горадні польскія ўлады забаранілі газэту «Родны край», а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі

1922 — абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэлхісэдэкам.

1941 — пачалася Смаленская абарончая апэрацыя. Упершыню ў Другой Сусьветнай вайне нямецкія войскі перайшлі ад наступу да абароны.

1972 — у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёну адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.

1991 — адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына

1992 — Беларусь стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду

1994 — першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у другім туры абраны Аляксандар Лукашэнка.

2000 — у Менску, на мэмарыяле «Яма», адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця помніка-мэмарыяла ахвярам Галакосту.

У гэты дзень нарадзіліся:

1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар.

1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст

1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік. У гісторыі францускай літаратуры Пруст вядомы як пачынальнік псыхалягічнага раману.

1857 — Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянэр-народнік

1895 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, нарадзіўся ў Глыбокім Віцебскай вобласьці. Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 зь якіх былі пабудаваныя і выпрабаваныя.

1900 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык

1937 — Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-гэоляг

1942 — Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт

1977 — Віктар Ганчарэнка, футбаліст, галоўны трэнэр футбольнага клюбу БАТЭ

Цытата:

Ня бойцеся зайсьці занадта далёка, таму што ісьціна заўсёды яшчэ далей.

Марсэль Пруст

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG