Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія ўлады адказалі на пэтыцыю пра паўторны рэфэрэндум аб «брексіце»


Дэманстрацыя 2 ліпеня супраць выхаду з Эўразьвязу.

Дэманстрацыя 2 ліпеня супраць выхаду з Эўразьвязу.

Як перадае ВВС, пэтыцыя яшчэ будзе абмяркоўвацца ў брытанскім парлямэнце, паколькі сабрала больш за 100 тысяч галасоў, аднак ужо цяпер міністэрства замежных спраў падкрэсьлівае, што ўлады павінны паважаць вынікі галасаваньня.

«Мы, ніжэйпадпісаныя, заклікаем урад Яе Вялікасьці ўжыць правіла, згодна зь якім, калі галасы, сабраныя прыхільнікамі „застацца“ ці „сысьці“ набіраюць менш за 60% пры агульнай яўцы менш за 75%, то неабходна правесьці другі рэфэрэндум» — абвяшчаецца ў пэтыцыі.

Аднак у брытанскім МЗС падкрэсьлілі, што акт аб рэфэрэндуме не ўсталёўваў ні мінімальнай яўкі, ні абмежаваньняў па розьніцы паміж галасамі за і супраць.

Яўка на рэфэрэндуме па «брексіце» склала 72%. Галасы разьмеркаваліся наступным чынам: 51,9% — за выхад Брытаніі з ЭЗ, 48,1% — супраць.

XS
SM
MD
LG