Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры НАТО будуць прытрымлівацца адзінага курсу адносна Расеі


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг заявіў, што лідэры краін Паўночнаатлянтычнага саюзу пагадзіліся прытрымлівацца адзінага палітычнага курсу адносна Расеі — стрымліваньне пры адначасовым наладжваньні канструктыўнага дыялёгу.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў суботу, на другі дзень саміту НАТО ў Варшаве, Столтэнберг падкрэсьліў важнасьць адзінства лідэраў ўсіх 28 краін саюзу ў гэтым пытаньні.

Камэнтуючы ўчорашняе выказваньне францускага прэзыдэнта Франсуа Алянда пра тое, што Расея не ўяўляе пагрозы, а зьяўляецца партнэрам, кіраўнік НАТО адзначыў, што Масква ня стала стратэгічным партнэрам, да чаго раней імкнуўся саюз, але і не вярнулася да курсу халоднай вайны. Ніякай няўхільнай пагрозы нікому з саюзьнікаў НАТО няма, адзначыў Столтэнберг, назваўшы, аднак, сёньняшнюю сытуацыю цалкам новай для альянсу.

8 чэрвеня ўдзельнікі саміту ў Варшаве пагадзіліся ўпершыню разьмесьціць войскі НАТО ў Польшчы і краінах Балтыі. У фарміраваньні чатырох батальёнаў будуць удзельнічаць Вялікабрытанія, Нямеччына, Канада і ЗША. Па словах кіраўніка НАТО, гэта будзе адказам на падтрымку Масквой сэпаратыстаў на Ўсходзе Ўкраіны і анэксію Расеяй Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG