Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выслала двух дыпляматаў ЗША ў адказ на высылку расейскіх


Сяргей Рабкоў.

Сяргей Рабкоў.

Расея яшчэ ў чэрвені абвясьціла пэрсонамі нон-грата двух супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Маскве. Па словах намесьніка міністра замежных спраў Расеі Сяргея Рабкова, іх абвінавацілі ў дзейнасьці, несумяшчальнай з дыпляматычным статусам.

У суботу ж Рабкоў пацьвердзіў, што Вашынгтон запатрабаваў ад’езду двух расійскіх дыпляматаў. Намеснік кіраўніка МЗС РФ сьцьвярджае, што ім не было прад’яўлена ніякіх прэтэнзій. Па словах Рабкова, узаемныя высылкі адбыліся пасьля інцыдэнту каля амэрыканскай амбасады ў Маскве 6 чэрвеня. Тады, па вэрсіі расейскага боку, «супрацоўнік ЦРУ, які працаваў пад пасольскім „дахам“ і які вяртаўся ў замаскіраваным выглядзе пасьля правядзеньня разьведвальнай апэрацыі, напаў на паліцэйскага», які ахоўваў дыпмісію і заступіў яму дарогу.

Дзярждэпартамэнт у адказ заявіў, што вэрсія нападу на супрацоўніка амбасады ЗША ў Маскве, прадстаўленая расейскім МЗС, не адпавядае сапраўднасьці.

У пятніцу прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта ЗША Джон Кірбі заявіў:

«Мы маем намер зьвярнуцца да высокапастаўленых расейскіх афіцыйных асоб з заклікам утаймаваць тых, хто спрабуе перашкаджаць нашай дыпляматычнай і консульскай дзейнасьці ў Расеі і пагоршыць двухбаковыя адносіны».

XS
SM
MD
LG