Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне воўк забег у вёску і пакусаў людзей


Зьвер гойсаў ад двара да двара пакуль не натрапіў на мужчыну зь сякерай. Пра гэта інфармуе тэлеканал Белсат.

Позна ўвечары ў пятніцу ў адзін з двароў вёскі Першамайск забег воўк, які напаў на сабаку. На шум з хаты выйшаў гаспадар — воўк напаў і на яго. На шум выбегла гаспадыня, якую воўк таксама пакусаў.

Пасьля воўк напаў на суседа пацярпелых, а пасьля атакаваў і пакусаў каня і некалькі сабак.

Нарэшце ён кінуўся на грамаду вясковых мужчын, якія вярталіся з працы. Адзін зь іх меў у руках сякеру, якой ваўка і забілі.

Фельчар Міхаіл Акушэвіч распавёў тэлеканалу «Тэлевід», што тры чалавекі зь першай сям’і атрымалі шматлікія ірваныя раны рук і ног, іхнаму суседу воўк пракусіў шчаку.

Пацярпелых адвезьлі ў шпіталь.

У суботу раніцай у вёску прыехалі вэтэрынары з Гомля, якія адрэзалі ваўку галаву, каб дасьледаваць яе на шаленства. Цела воўка закапалі, пакусаных сабак усыпілі, а іншым сабакам зрабілі прышчэпкі.

Жыхары Першамайску распавялі журналістам, што ў навакольных лясах распладзілася вельмі шмат ваўкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG