Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Гайдукевіча ідзе на выбары, «каб перамагчы і ўладу, і апазыцыю»


Намесьнік кіраўніка Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч

Намесьнік кіраўніка Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч

Такую заяву зрабіў сёньня першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, прадстаўляючы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Менску і Менскай вобласьці.

«Нехта кажа, што мы праўладная партыя. Але ж якая мы праўладная, калі ўсё робім самі. Нас што, улада спаснуе? Не! Праўладная — гэта афіцыйныя партыя камуністаў, прадстаўнікі якой сядзяць у райвыканкамах. Альбо БРСМ, які „любіць радзіму“. Але хай гэта БРСМ „любіць радзіму“ бясплатна», — заявіў Алег Гайдукевіч.

ЛДП выставіць кандыдатаў ва ўсіх 110 акругах. Сярод іх будзе шмат моладзі: сярэдні ўзрост 37 год. Пераважная бальшыня партыйных вылучэнцаў — гэта бізнэсоўцы, былыя спартоўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, у прыватнасьці ў якасьці кандыдатаў балятуюцца артысты Яўген Крыжаноўскі, Сяргей Бандарчук, Генадзь Макарэвіч ды іншыя.

Старшыня партыі Сяргей Гайдукевіч будзе балятавацца ў Менскай вобласьці. Алег Гайдукевіч пойдзе па 94-й Сьвіслацкай акрузе, у якой балятуецца і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Ўладзімер Навасяд.

XS
SM
MD
LG