Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія адвакаты цяпер маюць свой гімн. Па-беларуску!


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Мы верны Радзiме, адданы народу, Мы iсьцiне служым, як мудры Сакрат», — 6 ліпеня 2016 году Рэспубліканская калегія адвакатаў зацьвердзіла гімн на словы загадчыка юрыдычнай кансультацыяй Лоеўскага раёна Віктара Кацубы.

Музыку да гімна напісаў Анатоль Івашка. Пра гэта паведамляе сайт Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Паслухаць, як гучыць гімн, можна тут.

Арыгінальны тэкст гімна выглядае так:

Словы В. Кацубы

Музыка А. Iвашкi

Ад ранку да ночы на працы нязменна,
I кожны з нас людзям таварыш i брат.
Мы службу нясем кожнадзенна, сумленна
Як верны Айчыны, адважны салдат.

Прыпеў:

Адвакаты — адданыя рыцары,
Мы — Фемiды святы легiён.
Непадкупнага Права служыцелi,
Намi правяць Дабро i Закон.

Законаў суровых заусёды на варце,
Няма нам нi стомы, нi радасных свят.
I людзi з надзеяю нам давяраюць:
Заужды дапаможа ў бядзе Адвакат.

Прыпеў:

Мы верны Радзiме, адданы народу,
Мы iсцiне служым, як мудры Сакрат.
Гарант непарушных правоў i свабодаў.
Мы гордыя званнем сваiм, Адвакат.

Прыпеў:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG