Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама скарачае эўрапейскае турнэ з-за страляніны ў Даласе


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША на дзень раней вернецца з эўрапейскага турнэ з-за забойства паліцэйскіх у Даласе. Ён перарывае сваю чатырохдзённую паездку ў Эўропу і вернецца ў ЗША ў нядзелю ўвечары — на дзень раней заплянаванага.

Прэзыдэнт лічыць неабходным вярнуцца як мага хутчэй, каб быць разам з суграмадзянамі пасьля крывавага інцыдэнту ў горадзе Далас, штат Тэхас. 25-гадовы афраамэрыканец Міка Джонсан забіў пяцёх супрацоўнікаў паліцыі і параніў сямёх, калі тыя ахоўвалі дэманстрацыю. Дэманстрацыя была зладжаная на знак салідарнасьці з двума афраамэрыканцамі, якія загінулі ад рук паліцыі ў штатах Луізіана і Мінэсота.

Абама раскрытыкаваў дзеяньні паліцыі ў абодвух выпадках, палічыўшы, што ў іх мог прысутнічаць расавы матыў. У той жа час ён у самых рашучых выразах асудзіў злачынства, якое адбылося ў Даласе, і назваў яго «наўмысным жорсткім нападам на работнікаў органаў правапарадку».

На пачатку будучага тыдня прэзыдэнт наведае Далас на запрашэньне мэра Майка Ролінгса. Ён таксама прыме ўдзел у вялікай колькасьці мерапрыемстваў, прысьвечаных пытаньням міжрасавых стасункаў і праблемам у працы паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG