Лінкі ўнівэрсальнага доступу

80-мэтровую статую Хрыста працы Цэрэтэлі, ад якой адмовіліся Сочы, атрымае Пецярбург


Зураб Цэрэтэлі

Зураб Цэрэтэлі

У Санкт-Пецярбургу шукаюць месца для ўстаноўкі статуі Ісуса Хрыста працы расейскага скульптара-манумэнталіста Зураба Цэрэтэлі. Выбар пляцоўкі цяжкі з-за вялікай вышыні манумэнта — удвая большай, чым у знакамітай статуі Хрыста ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Раней стала вядома, што Зураб Цэрэтэлі прапанаваў уладам Санкт-Пецярбургу ўсталяваць у горадзе помнік Хрысту вышынёй каля 80 мэтраў (33 мэтры — статуя і 47 — п’едэстал) пасьля таго, як для кампазыцыі не знайшлося месца ў Сочы. Гэтая праца скульптара можа стаць самай высокай статуяй Хрыста ў Эўропе. Вышыня знакамітай статуі ў Рыё-дэ-Жанэйра складае ўсяго 38 мэтраў.

XS
SM
MD
LG