Белы дом папярэдзіў, што ў выпадку працягу ціску з боку Расеі, НАТО зробіць крокі ў адказ.
«Калі Расея працягне дэманстраваць агрэсіўныя і беспардонныя
паводзіны, дык на гэта будзе адказ і большая прысутнасьць, — цытуе агенцтва Інтэрфакс намесьніка дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Бэна Родса на брыфінгу ў Варшаве. — Мы зробім усё, каб абараніць нашых партнэраў і членаў нашага альянсу ва Ўсходняй Эўропе ».
Паводле Родса, «па-ранейшаму будуць дзейнічаць санкцыі ў адказ, у выпадку калі Расея працягне свой курс». «Ёсьць салідарнасьць паміж членамі НАТА, і мы не дазволім Расеі падарваць адзінства альянсу », - падкрэсьліў Родс.
Самае папулярнае
1