Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветнавядомы расейскі кінарэжысэр Аляксандар Сакураў ідзе ў палітыку


Аляксандр Сакураў

Аляксандр Сакураў

На зьезьдзе партыі «Яблоко», які прайшоў у Маскве, кінарэжысэр Аляксандр Сакураў быў зацьверджаны адным з кандыдатаў у дэпутаты на маючых адбыцца 18 верасьня выбараў у Дзяржаўную думу. Ён узначальвае пецярбурскі сьпіс кандыдатаў ад гэтай партыі.

Чаму чалавек мастацтва вырашыў ісьці ў палітыку? Аляксандр Сакураў адказаў у інтэрвію Радыё Свабода.

— Перш за ўсё, я не зьбіраюся займацца палітыкай. Я не зьяўляюся сябрам ніякай партыі. Я магу толькі падтрымліваць нейкую тэндэнцыю, хутчэй, не палітычную, а гуманітарную. Я не палітык, і я не магу падпарадкоўвацца палітычнай дысцыпліне, палітычным ўказаньням і гэтак далей.

Я знаходжу палітычную сытуацыю ў Расеі вельмі цяжкай. У першую чаргу, вельмі складанае становішча ў так званай дэмакратычнай частцы грамадзянскай супольнасьці: там няма міру, згоды. Мы ўсё гэта бачым, і гэта выклікае вельмі вялікую трывогу. Наколькі кансалідаваны, зьбіты, спрасаваны процілеглы бок грамадзтва, настолькі ж разьяднаная тая частка грамадзтва, якую я называю прыхільнікамі канстытуцыйных норм і канстытуцыйнага паводзін.

Я — грамадзянін Расеі, і для мяне прынцыпова важна выкананьне Канстытуцыі краіны, строгае датрыманьне яе прынцыпаў, калі мы жывем у гэтай дзяржаве. Але я, вядома, назіраю, як і многія, паступовы рашучы адыход ад канстытуцыйных нормаў, ад канстытуцыйных паводзін. І гэта — ня форма паводзін прэзыдэнта, гэта настрой вялікай колькасьці людзей, якія ня хочуць азірацца ў бок Канстытуцыі, прытрымлівацца канстытуцыйным норм і правілаў, канстытуцыйнай формы. Гэта тычыцца і тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, і тэрыторыі рэгіёнаў, якія не зьяўляюцца часткай РФ, але зьяўляюцца сэгмэнтам расейскай тэрыторыі ў палітычным сэнсе.

Гэта мяне вельмі непакоіць, і таму я вырашыў стаць на бок тых, хто ўсё ж шануе канстытуцыйныя нормы і змагаецца за іх захаваньне. Гэта адзіная палітычная матывацыя, якая ў мяне існуе. Я за тое, каб усе выконвалі канстытуцыйныя нормы: кіраўніцтва розных узроўняў, народ, палітычныя партыі. Трэба не трактаваць тэкст Канстытуцыі, а проста выконваць яго.

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Сакуравым чытайце ТУТ.

XS
SM
MD
LG